понедельник, 26 октября 2009 г.

ФотаВока

     Гэта фотаблог Антона Янкоўскага.
     ФотаВока – гэта рэпартажы з мерапрыемстваў, краязнаўчых мясцін, фотасесіі, фотапартрэты і інш.
     ФотаВока – гэта мой погляд на навакольны асяродак, на людзей і мясціны, гэта маё адчуванне паветра, вады, сонца, гэта мая размова з прыродай, з жыццём, якое створана з маленькіх сакрэтаў, якія раскрыць даецца не кожнаму,убачыць якія можна праз чароўнае вока фотааб’ектыва.
     Фотаапарат і тваё бачанне – гэта і ёсць жыццё, гэта твой сусвет, твая свядомасць, твая вера і твая любоў.
     ФотаВока – гэта каханне с фотаапаратам: па-першае, фатаграфаваць, нібы каханнем займацца: ты павінен адчуваць партнёра, зліцца з ім у адно цэлае, па-другое, толькі любімая справа прыносіць табе асалоду.   
    ФотаВока – гэта скрыня з імгненнямі, якія дзякуючы тваім рукам, тваім думкам, твайму зроку і твайму фотаапарату – будуць жыць вечна!
    ФотаВока – гэта адлюстраванне імгненняў на вэб-старонцы вечнасці.

Комментариев нет:

Отправить комментарий