суббота, 31 октября 2009 г.

Фаер-шоў

       У чацвер вечарам пашчасціла пабываць на фаер-шоў. Гэтым этна-мастацтвам займаецца Гродзенская моладзь, і займаецца даволі прафесійна. Іх прадстаўленне вельмі спадабалася. Увогуле рэчы гэтага кшталту мне вельмі падабаюцца, таму што іх карані ідуць з сівой мінуўшчыны. А для мяне гэта прадстаўленне было добрай практыкай фатаграфавання без фотавыбліску ў цёмны час сутак. Глядзіце некалькі лепшых і цікавых фотаздымкаў з імпрэзы амаль ад кожнага з удзельнікаў (так хацелася выкінуць шмат…), а артыкул аб асабістых уражаннях хутка чытайце на маім персанальным фотаблозе.
       Яшчэ некалькі цікавых фотаздымкаў з вагнём хутка глядзіце на блозе.
















среда, 28 октября 2009 г.

Веранічка

        На гэтыя выходныя, калі знаёміўся з фотаапаратам, зрабіў некалькі фотасесій для сваёй Веранічкі. Шмат фотаздымкаў атрамалася цікавымі, але некаторыя нам больш за ўсё спадабаліся. Іх я і хачу выкінуць на свой фота блог. Астатнія можна паглядзець на сайце “Укантакце” на старонцы Веранікі.












      

понедельник, 26 октября 2009 г.

Цікавыя фота

       2 дні падарожжа з Веранікай па Гродна, 2 дні знаёмства з фоцікам, 2 дні фатаграфавання – і вось першыя цікавыя фотаздымкі. Нафоткаўшы каля 500 фотаздымкаў, зараз толькі 5 лепшых выкідваю на агульны прагляд. Глядзіце! Мае першыя фотаздымкі.
Вераніка на савецкай плошчы.




Птушачка адпачывае



Асенні пейзаж



Нацюрмонт са сметніцы пад назвай “Тэлефануй…”



Дамашні нацюрморт


 

Рэспубліканскі крос

     24 кастрычніка прайшоў рэспубліканскі лёгкаатлетычны крос, удзел у якім прынялі вучні Нацкай школы. Пра вынікі можна пачытаць на Сайце вёскі Нача. А я вам прадастаўляю яшчэ адзін нефармальны фотарэпартаж з мерапрыемства.

Гэта нашы трэнеры – хвалююцца!



Віктар Віктаравіч (трэнер нашых дзяўчат і настаўнік фізкультуры ў Нацкай школы) з Алёнай Скульскай



Гэта Віктар з сваёй маленькай надзеяй – Вікай Вількель



Віка “паравозік” і Віктар Віктаравіч яшчэ ўсім пакажуць!



Група падтрымкі: Уладзімір, Вераніка і Роберт



Дзяўчаткам, бачна, весела, мабыць, мядаль ужо “стыбзілі”



А гэта ахова мерапрыемства…



Загадкавы позірк Віктара Віктаравіча кажа, што гэта толькі пачатак



Мой першы фотаздымак

       Набыў фотаапарат я ў Мінску. А за кампанію са мной за пакупкай прагулялася Вераніка Язукевіч, і пазней вечарам у яе дома мы распакавалі фотаапарат і пачалі разбірацца.        Знайшоўшы кнопку націску, усталяваўшы аб’ектыў – я зрабіў свой першы фотаздымак, які, як заўсёды аказаўся, як блін, - комам. Але з яго мы пазней яшчэ доўга смяяліся. Потым Вераніку чакала яшчэ некалькі фотасесій, якія для мяне былі азнакамляльнымі, а сапраўдныя фотаздымкі з’явіліся толькі з нашым прыездаў у Гродна, але пра гэта ў наступных навінах.
       А вось мой першы фотаздымак, на якім мая Вераніка разбіраецца з інструкцыяй, і, здаецца, хоча нешта запытаць…

Olympus E520



      Ужо доўгі час думаў набыць сабе поўпрафісійны фотаапарат. “Мыльніцы” надакучылі. Хочацца прафісійных, цікавых, рэзкіх фотаздымкаў – фотаздымкаў якасных. Часам бачыш такую прыгажосць, а фатапарат твой толькі ўсё псуе.
     І вось вырашыў купіць новы фоцік. Пасля доўгіх роздумаў, размоў са знаёмымі, прадаўцамі, чытання інтэрнетводгукаў – спыніўся на фотаапараце Olympus E520 з двума аб’ектывамі Double Zoom Kit (14-42, 40-150 mm). Канешна, ёсць фотаапараты нашмат лепшыя за гэты, але для пачатковай вучобы – ён вельмі добры. А з часам можна будзе падумаць аб набыцці прафесійнага фоціка.
      Вось яго характарыстыкі (на рускай мове):
Встроенный стабилизатор изображения для всех объективов;
Комфортабельное кадрирование в режиме Live View с поддержкой автофокуса;
Великолепная система защиты от пыли;
100% зеркальное качество;
Профессиональные функции;
ЖК-дисплей HyperCrystal II 6.9см / 2.7";
10 мегапикселей МОП-сенсор реального изображения;
3.5 кадра/сек, до 8 кадров в формате RAW;
Встроенная вспышка и беспроводное управление вcпышками;
32 режима съемки;
Дополнительно доступен подводный бокс;
Технология определения лиц для отличной экспозиции и фокусировки лиц;
Технология Коррекции Теней;
Стандарт 4/3;
Компактный и эргономичный дизайн;
Функция брекетинга;
ISO 100-1600;
Блокировка экспозиции/автофокуса;
Визуальный контроль глубины резкости;
Антишок (предподъем зеркала);
Баланс белого в одно касание;
Полный контроль над изображением;
100% поле зрения на дисплее;
Графический процессор TruePic III;
Детальная информация с гистограммой на экране;
Hi-Speed USB 2.0.

ФотаВока

     Гэта фотаблог Антона Янкоўскага.
     ФотаВока – гэта рэпартажы з мерапрыемстваў, краязнаўчых мясцін, фотасесіі, фотапартрэты і інш.
     ФотаВока – гэта мой погляд на навакольны асяродак, на людзей і мясціны, гэта маё адчуванне паветра, вады, сонца, гэта мая размова з прыродай, з жыццём, якое створана з маленькіх сакрэтаў, якія раскрыць даецца не кожнаму,убачыць якія можна праз чароўнае вока фотааб’ектыва.
     Фотаапарат і тваё бачанне – гэта і ёсць жыццё, гэта твой сусвет, твая свядомасць, твая вера і твая любоў.
     ФотаВока – гэта каханне с фотаапаратам: па-першае, фатаграфаваць, нібы каханнем займацца: ты павінен адчуваць партнёра, зліцца з ім у адно цэлае, па-другое, толькі любімая справа прыносіць табе асалоду.   
    ФотаВока – гэта скрыня з імгненнямі, якія дзякуючы тваім рукам, тваім думкам, твайму зроку і твайму фотаапарату – будуць жыць вечна!
    ФотаВока – гэта адлюстраванне імгненняў на вэб-старонцы вечнасці.